Паважаные педагогі і бацькі!
Далучэнне дзяцей і моладзі да мастацка- культурнай спадчыны, уключэнне іх у працэс актыўнай культуратворчасці – беспамылковы напрамак выхавання годнага і гордага за сваю краіну чалавека.
Актыўны працэс развіцця народных промыслаў і рамёстваў – адметная з’ява сучаснай беларускай культуры. Майстры-аматары і прафесіяналы Віцебскай вобласці не толькі даследуюць, вывучаюць, узнаўляюць, але і перадаюць вучням традыцыйныя тэхналогіі, і ствараюць новыя спалучэнні сучаснасці і мінуўшчыны.